На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

светчына старонка

5 подписчиков

Дэсерт для алігарха

гречневое печеньеМенавіта так назваў гэта печыва муж, калі даведаўся, што ў склад яго ўваходзіць грэцкая мука. Хаця да гэтуль існуе нейкі парадокс: па кошце грэцкія хлоп'я імкнуцца да кошту круп, а мука каштуе па-старому.

Да тэмы.Даўно шукала рэцэпт печыва на грэцкай муцэ, але з дастаткова шчыльнага цеста. І вось нарэшце!

Неабходна:

Мука грэцкая-150 гр

Мука пшанічная-150 гр

Масла сметанковае-180 гр

Цукар-2 ст лыжкі

Шакалад-50 гр

Сода-0,5 гарбатнай лыжкі

Масла(я брала сметанковы маргарын) размягчыць пры пакаёвай тэмпературы, разцерці з цукрам. Нарубіць шакалад, лепш цёмны( я ўвогуле брала шакаладныя цукеркі. шт заваляляліся з Новага года),змяшаць з масляна-цукровай сумессю. Туды ж прасеяць муку, змешаную з содай. Я пачынаю з грэцкай мукі, а потым дадаю пшанічню ў колькасці "колькі возьме цеста".

Замешанае цеста раскатаць на фальзе, накрыць зверху яшчэ адным кавалкам фальгі і пакласці ў лядоўню прыкладна на 30 хв.

Нагрэць духоўку да 180*, выразаць печыва і паставіць пекчыся прыкладна на 15-20 хв.

Печыва атрымліваецца з выразным грэцкім прысмакам. зусім не прытарнае, вельмі рассыпчатае. Для мяне гэта, мусіць, " тое самае" грэцкае печыва.

За надхненне шчыры дзякуй zateika з Поварёнка

наверх