На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

светчына старонка

5 подписчиков

Ветлівыя словы

 Прынесла дачка з садочка новае слова. Не так, каб ужо вельмі страшнае ці лаянкавае, проста ў нашай сям'і такімі словамі не карыстаюцца. Трэба адзначыць, што(ттт) нейкіх пужаючых прыкладаў паводзін ці размоваў у нашым садочку няма, фактычна, гэта быў першы і, пакуль, апошні выпадак. Гэтым мы і скарысталіся, каб правесці "урок  ветлівасці". Мы паразмаўлялі праветлівыя словы, падчас разповы зрабілі невялікі малюнак -каллаж <a target="_blank" href="http://radikal.ru/F/s008.radikal.ru/i304/1012/fb/13a5194d73b5.jpg.html"><img src="http://s008.radikal.ru/i304/1012/fb/13a5194d73b5t.jpg" ></a>

ды вывучылі верш Т. Кляшторнай "Ветлівыя словы":

"Калі ласка", "дзякуй", "добры дзень"-

Ветлівыя словы

Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі

Трэба даражыць,

З ветлівымі словамі

Лёгка жыць.

 

Потым наш малюнак крыху змяніўся: "заламінаваўся" скотчам, паветраныя шарыкі сталі асобнымі часткамі і з дапамогай двухбаковага скотча месцяцца на асноўным малюнку. Часам некаторыя словы "адлятаюць" ад Янінкі( звычайна з-за рэдкага ужывання ім становіцца сумна і яны збіраюцца шукаць сабе новую гаспадынюСтесняется), тады адбываюцца маштабныя пошукі ўцекача з яго вяртаннем. А сканчваецца такая прыгоца чытаннем вершыкаў, казак ці чагосці яшчэ, звязанага з гэтым словам ці выразам.

Картина дня

наверх