Важынае партфоліа
Прынёс муж дадому вожыка. Злавіў падчас прагулянкі з сабакам ды прынёс, каб дачку пазабавіць. Яніна павохкала-павохкала ды легла спаць. А мы сталі маніторыць важынае жыццё. Як высвятлілася, наш вож - істота цікаўная, з актыўнай жыццёвай пазіыяй, за што ўначы быў выселены на балкон. Асаблівы ажыятаж вож выклікаў у Агаты : не адыходзіць ад дзвярэй, пільнуе "дзічыну".
Вось прыйдзе Яніна з садка, наглядзіцца-і будзем госця высяляць
Понравилась статья? Подпишитесь на канал, чтобы быть в курсе самых интересных материалов
Подписаться