На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

светчына старонка

5 подписчиков

З чым сябруе небулайзер?

Як высветлілася, не заўсёды ў інструкцыях да гэтых прыстасонаў напісана, што туды можна ліць. Іак, напрыклад, гэтым грашыць OMRON. Тут сабраныя сродкі, з якімі можна рабіць ингаляцыи ў хатніх умовах, акрамя афіцынальных сродкаў для інгаляцыяў.

Найперш адзначу, што ў небулайзерах, не залежачы ад тыпу, непажадана выкарыстоўваць хатнія адвары ды настоі траваў (з-за немагчымасці 100% фільтрацыі ад сыравіны), эфірных алеяў(дысперсія  дастатковая, каб інгаліруемы сродак патрапіў у альвеалярны аддзель, таму існуе магчымасць развіцця алейных пнеўманітаў), вадкасць для інгаляцыяў павінна быць як мінімум пакаёвай тэмпературы(пры дысперсіі тэмпература срадку зніжаецца, ахалодны сродак можа выклікаць рэфлекторнае звужэнне ссудзінаў і вынік інгаляцыі будзе зваротны чаканаму).

Такім чынам, у небулайзеры можна выкарыстоўваць:

Шчолачныя мін. воды, фізіялагічны раствор-3-4 мл на інгаляцыю, 2-4 разы на дзень

Фурацылін(стандартны 0,024% раствор) 4мл на інгаляцыю, 2 разы на дзень

Інтэрферон( сухое рэчыва ў ампулах па 2 мл)-развесці  фізіялагічным растворам да аб’ёму 2 мл,

                                                                                        2 мл на інгаляцыю, 2 разы на дзень

Сінупрэт

                Дарослыя і дзеці, старэйшыя за 16 гадоў,-развесці у суадносінах 1 да 1 з фізіялагічным     растворам;

                  Дзеці ва ўзросце 6-16 гадоў-развесці 1 да 2 з фізіялагічным растворам;

                  Дзеці ва ўзросце 2-6 гадоў- развесці 1 да 3 з фізіялагчным растворам;

                3-4 мл атрыманай сумесі на інгаляцыю. 3 разы на дзень

Танзілгон

                 Дарослыя і дзеці, старэйшыя за 7 гадоў,-развесці ў суадносінах 1 да 1 з фізіялагічным растворам;

                  Дзеці ва ўзросце 1-7 гадоў-развесці ў суадносінах 1 да 2 з фізіялагічным растворам;

                  Дзеці ва ўзросце да 1 года-развесці ў суадносінах 1 да 3;

                  4 мл атрыманай сумесі на інгаляцыю, 3 разы на дзень

Назівін(0,025%)-1 мл назівіна рзвесц ў суадносінах 1 да 2-3 з фіз. растворам

 

 

наверх