На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

светчына старонка

5 подписчиков

Накулінарылі

 

Напеклі сёння з дачушкай печыва. Вось так захацелася... поўная кватэра навагодніх цукерак, так не, не лезуць у рот, пэўна перадоз:) Адно печыва вельмі шырока вядомае ў сеціве- " жанчына з водарам кавы", другое- нашае ўласнае, грэчневае. Гэтым разам яго крыху мадыфікавалі: 50 гр грэчневай мукі 50 гр пшэннай мукі вышэйшага гатунку 50 гр пшэнная мукі першага гатунку 2 ст л грэчневых хлоп'еў 100 гр маргарыну 1 яйка 50 гр цукра 2 ст л мёда чвэрць гарб л соды Цеста атрымалася не вельмі крутое, на пергамент адсажвала яго з дапамогай кулінарнага карнеціка.

Ух, і нагулялася ж з ім! Вынік атрымаўся цікавы: кававае печыва неакана спадабалася нават майму мужу( я ён у мяне каву не п'е, толькі варыць:)), грэчневае атрымалася, на мой погляд, саладжавае, затое хлоп'я весела похруствалі..  http://chegirl82.mirtesen.ru/photos/20290778121 вось так яны выглядалі, буйнейшыя-кававыя, драбнейшыя-грэчневыя

наверх