Люблю кукурузу! Любую! апошнім часам высветлілася, што люблю нават у выглядзе мукі. Пыгатаванай, безумоўна. такімі сонечнымі яна робіць звычайныя кексікі. Радуюць яны не толькі антыдэпресіўным колерам. абсалютна нечакана яны атрымаліся рыхлымі, крыху вільгатнаватымі і духмянымі.
Для іх трэба:
мука кукурузная 100 гр
мука пшанічная 100 гр
цукар 100 гр(я кладу меньш)
яйка 1 шт
маргарын 50 гр
разрыхляльнік 1 г. л.
Робяцца яны за 25 хілін: змешваюцца сухія кампаненты, дадаеццаяйка і растоплены маргарын, замешваецца цеста, выліваецца ў формы і выпякаецца ў разагрэтай да 200 градусаў духоўцы 18 хв.
Усё! З гэтай колькасці прадуктаў атрымліванцца 7-8 маленькі кексікаў ці адзін кекс у форме дыяметрам 22 см. Асабліва ўдала такое цеста спалучанцца з працёртымі кіслымі ягадамі ў якасці начынення