Ёсць вядомае практыкаванне для развіцця дробнай маторыкі - чапляць і здымаць прышчэпы для бялізны.
Гэта можна рабіць на мамінай вопратцы, папіных пальцах, а можна - на папяровых елках ці вожыках, такім чынам прымацоўваючы ім "іголкі".
Безумоўна, можна проста знайсці прыгожы малюнак і выразаць неабходнае, але такі варыянт не для нас!
А потым можна яшчэ навыразаць яблычкаў-грыбочкаў, каб замацоўваць іх на спіне і развозіць сябрам