Закарцела дачцэ вывучыць літары. Пры чым вывучыць проста так, з акадэмічнай цікавасці. Да таго ж простых шляхоў мы не шукаем. Таму прагучала просьба :"Мама, зрабі цацку з літарамі!" Атрымалася такая вось просценькая, нават прымітыўная гульня: кубік паказвае, колькі крокаў трэба зрабіць, патрапіўшы на пэўную літару прыдумваем слова, якое з яе пачынаецца.
Калі ж словаў на гэтую літару няма, кідаем кубік зноў і адыходзім назад на выпаўшую колькасць крокаў. Пакуль задавальняе)))
Хадзілка-літарынка
Понравилась статья? Подпишитесь на канал, чтобы быть в курсе самых интересных материалов
Подписаться