На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

светчына старонка

5 подписчиков

Вершы пра жывёл

Вавёркі

Сяргей Чыгрын

Дзве вавёрачкі-сяброўкі

Працавлі дружна, лоўка.

Днём і вечарам не спалі,

Бо арэшкі ўсё збіралі.

Назапасілі нямала.

Неўпрыкмет зіма настала,

Ды вавёркі не сумуюць-

Чай з арэшкамі смакуюць.

Так, без клопатаў,яны

Дачакаюцца вясны.

 

 

Зарадка

Ніна Галіноўская

Козлік з козлікам гуляе,

Козлік Козліка бадае:

Рожкамі - у рожкі.

 Шырай, шырай ножкі!

Разбягаюцца ў бакі,

Зноў сыходзяцца біткі.

Лёгкія, сур'ёзныя,

Ды зусім не грозныя.

У сяброў усё ў парадку:

Робяць так яны зарадку.

 

 

Зайку жыць смялей.

Серафіма Берастава

Снег кусты засыпаў, мох

І на дрэвах вецце.

Зайку шэраму цяпер

Жыць смялей на свеце.

 

 

Бабка сеяла рассаду.

Лідзія Гардынец

У гараодзе каля саду

Бабка сеяла рассаду.

А каточак на граду:

-Можа, мышку тут знайду

Ці спалохаю крата?

Градку грэбаць-любата!

Бабка ахнула:-Гультай!

У гумне мышэй шукай!

Атрымаеш па хвасце.

Тут раасада хай расце!

 

 

Мышы ўкралі боты

Ала Канапелька

У ката-вуркоты

Мышы ўкралі боты.

Дзве сяброўкі

Ўзялі падкоўкі.

Модніцы-бабулі

Абцасы сцягнулі.

А блішчастыя халяўкі

Дружна з'елі ўсе пад лаўкай.

Ах, якая смаката-

Боты добрыя ў ката

 

 

Верабей

Анатоль Зэкаў

Ад марозу і завей,

Ад якіх бяда ўся,

Шэрабокі верабей

У хляве схаваўся

 

 

Запаслівая мышка

Анатоль Зэкаў

Мышка з поля ў норку

Нацягала зерня горку.

У зімовы сцюжны дзень

З горкай той не прападзе.

 

 

Зайкавы кажушкі

Анатоль Зэкаў

Зай на белы кажушок

Кажушок мяняе шэры,

Каб яго  не ўбачыў воўк,

 Што на зая зубы шчэрыць

 

 

Брошка

Валянцін Кодран(пераказ-мой)

Кароўка-багоўка-

Маленькі жучок.

Чорная галоўка.

З плямкамі бачок.

Па далоньцы ножкамі

Не паўзі на край!

Будзь маёю брошкаю

Ды не адлятай!

  

Зайкаў сон

Серафіма Бестава

З краю ў край завея злая

Гурбы снегу намятае.

Зайка хатачкі не мае,

Зайку холад прабірае.

Зайка есці вельмі хоча,

 Ды на градках гола, пуста.

Толькі ён заплюшчыць вочы-

Сніцца хрумсткая капуста

 

 

Дзяцел

Анатоль Зэкаў

Дзяцел грукае, шчыруе-

Птушкам ён дамкі будуе.

Вернуцца вясной дахаты-

Будзе дуплаў ім багата.

 

Дзе ты быў?

Авяр'ян Дзеружынскі

-Коцік, коцік, дзе ты быў?

Дзе ты вусы намачыў?

-Бегаў я па роснай траўцы.

-Чаму ж роцік у смятанцы?

 

 

наверх