На днях патэлефанавала мне адна сяброўка:
-А ты ведаеш, што вязаныя аплікам рэчы на 100% задавальняюць такцільныя патрэбы дзяцей першага году жыцця?
-І?..
-Ну... ты ж ведаеш, адкуль у мяне рукі растуць...
У выніку гэтай размовы свет пабачыў такі слінгаЗай:
Пры дапамозе булаўкі ён прышпільваецца за матузок да слінга, таму палётаў ён не баіцца, дзякуючы ніткам JarnArt Jeans ды сінтэпонаваму напаўняльніку лёгка праліцца, не губляючы пры гэтам ні колеру, ні фактуhs
Як робіцца:
Фактычна, зай складаецца з 5 частак: твар, спіна, вушы(кожная з 2 палоў).
Твар(спіну вязаць аналагічна):
1р: 9 паветраных петляў
2р: паветраная пятля для ўздыму,9 слупкоў без накідаў
3р: паветраная пятля для ўздыму, слупок без накідаў, з аднаго слупка вывязаць 2, яшчэ раз з аднаго слупка 2, 3 слупкі без накідаў, з аднаго слупка вывязаць 2, яшчэ раз з аднаго слупка 2, слупок без накідаў
4р: слупкі без накідаў
5р: паветраная пятля для ўздыму, слупок без накідаў, з аднаго слупка вывязаць 2, 9 слупкоў без накідаў, з аднаго слупка вывязаць 2, слупок без накідаў
6р:слупкі без накідаў
7р:паветраная пятля для ўздыму, слупок без накідаў, з аднаго слупка вывязаць 2, 11 слупкоў без накідаў, з аднаго слупка вывязаць 2, слупок без накідаў
8-12 р: слупкі без накідаў
13р: паветраная пятля для ўздыму,слупок без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1, 11 слупкоў без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1, слупок без накідаў
14р: слупкі без накідаў
15р: паветраная пятля для ўздыму, слупок без накідаў , 2 слупкі правязаць як 1, 9 слупкоў без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1, слупок без накідаў
16р: слупкі без накідаў
17р: паветраная пятля для ўздыму, слупок без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1, яшчэ раз 2 слупкі правязаць як 1, 3 слупкоў без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1, яшчэ раз 2 слупкі правязаць як 1, слупок без накідаў
18р:слупкі без накідаў, кончыць вязанне
Вушы(кожнае вуха складаецца з 2 частак: осноўнага колеруі белай, вазуцца аднолькава)
1р: 9 паветраных петляў
2-16р: слупкі без накідаў
17р: паветраная пятля для ўздыму, слупок без накідаў , 2 слупкі правязаць як 1, 4 слупкі без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1, слупок без накідаў
18р: слупкі без накідаў
19р: паветраная пятля для ўздыму, слупок без накідаў , 2 слупкі правязаць як 1, 1 слупок без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1, слупок без накіда
20р:слупкі без накідаў
21р: паветраная пятля для ўздыму, 2 слупкі правязаць як 1, 1 слупок без накідаў, 2 слупкі правязаць як 1,
22р: 3 слупкі без накідаў, скончыць вязанне
Як сабраць: на твары афармляем пыс, зшываем папарна часкі вушэй, зшываем паловы галавы і вушкі. Пры неабходнасці-выварочваем( я вязала з адносна тоўстых нітак адносна тонкім аплікам, таму край атрымаўся ахайным і выварочваць не прыйшлося), вяжам матузок даўжынёй прыкладна 18 см, замацоўваем.
Вось і ўсё!